Пры гэтым тралейбусы ў слаўным горадзе, як і раней, ходзяць спраўна, бабруйскія тралейбуснікі заўсёды дэманстравалі добрую працу, годны ўзровень абслугоўвання, ці не самы лепшы ў краіне. Аднак ужо пару тыдняў інфармацыя ў тралейбусах абвяшчаецца па-руску.

З моманту ўкаранення абвяшчэння прыпынкаў радыёінфарматарам некалькі гадоў таму, тралейбусы самага, бадай, русіфікаванага горада Беларусі «размаўлялі па-беларуску».

І вось, да Вялікадня бабруйчане атрымалі «падарунак», відавочна звязаны з радзькоўскімі цыркулярамі. Пры гэтым, страчана не толькі мова, але і спецыфічны бабруйскі каларыт, любоўна ўкладзены ў абвесткі мінулай, беларускай, рэдакцыі. Уздымала настрой, паляпшала паездку, калі чуў такія фразы, з’інтанаваныя не без гумару, прыязні, невядомай жанчынай з прыемным голасам — «Сумленне — лепшы кантралёр», «Павага — лепшы падарунак» ці абсалютна бабруйскае, з дасціпнасцю і пазітыўнай прэзумпцыяй: «Каб пазбегнуць непрыемнай сустрэчы з кантралёрам, праверце, ці не запамятавалі Вы аплаціць праезд» (sic!).

Зараз усё суха, без лірычных адхіленняў, не вельмі пастаўленым голасам без аніякага ўяўлення пра культуру маўлення і на «опшчапанятнам». І гэта таксама цалкам па-бабруйску, на жаль… Чарга за аўтобусамі, відаць…

Час закідаць бабруйскіх транспартнікаў і ўлады скаргамі.

УКПП «Бабруйскае тралейбуснае ўпраўленне»

213822 г. Бабруйск, Мінская шаша, 144

Тэл. (0225) 43 44 30, 43-23-16.

Факс (0225) 43 44 40

[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?