Павал Севярынец, які адбывае «хімію» ў Пружанскім раёне, атрымаў на атэстацыі станоўчую характарыстыку, але пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, як кажа Севярынец, рана думаць.

І ўсё ж, згадваючы свой былы «хімічны» досьвед, Павал нічога не выключае.

«Цягам месяца яны мусяць хаця б разгледзець гэтае пытаньне. Альбо адкласьці ў бок, альбо прыняць нейкае рашэньне, альбо вызваліць. Фармальна рашэньне рэкамэндаваць УДВ прымае спэцкамэндатура, а потым дасылае справу ў суд, і там яшчэ празь нейкі час вырашаецца. Але на маёй мінулай „хіміі“ справу ў суд раней не перадавалі, і вырашылася ўсё імгненна. Я адбыў год і 9 месяцаў з 2 гадоў, а калі было патрэбна, хуценька правялі атэстацыю, мяне прывезьлі ў суд і вызвалілі нават без прызнаньня віны. То бок у нашай беззаконнай сытуацыі ўсё магчыма, нават за некалькі хвілінаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?