В. Юшчанка зьбіраецца абмеркаваць з А. Лукашэнкам вяртаньне Беларусі ў эўрапейскі дыялёг

Паводле прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі, празь 10‑15 дзён ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і гэтае пытаньне будзе на парадку дня.

Аб гэтым, як паведамляе газэта «Ўкраінская праўда», В. Юшчанка заявіў 15 сакавіка ў ходзе візыту ў Данію.

— Беларусь не патрабуе адваката ў нашай асобе, — кажа Юшчанка, — але мы яе суседзі і зацікаўленыя, каб вярнуць Беларусь у эўрапейскі дыялёг. Мы зыходзім з таго, што палітыка татальнай ізаляцыі Беларусі перашкаджае развіцьцю дэмакратыі ў гэтай краіне. Мы думаем над тым, каб нашыя стасункі зь Беларусьсю былі карыснымі для эўрапейскай дэмакратыі.

Сустрэча прэзыдэнтаў адкладваецца ўжо другі год. 6 сакавіка Юшчанка заявіў, што Лукашэнка прыедзе «праз тыдзень», а раней кіраўнікі дзяржаваў дамовіліся, што іхная сустрэча адбудзецца ў лютым.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0