Савецкі Саюз абяцаў кожнай сям'і асобную кватэру да 2000 года, аднак паспяхова скончыў сваё існаванне, знёсшы ў магілу, а таксама ў швейцарскія банкі грошы сваіх даверлівых грамадзян.

Рэспубліка Беларусь раздае больш асцярожныя абяцанні. Так да 2010 года сярэдні заробак у краіне быў вырас да 500 даляраў. Зараз жа перыяд забеспячэння беларусаў жыллём плануецца скараціць да 3-5 гадоў з моманту пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пра гэта гаворыцца ў праекце Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Беларусі на 2012-2015 гады, які да 15 мая вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перыяд забеспячэння жыллём з моманту пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў плануецца скараціць да 3 гадоў для шматдзетных сем'яў, да 5 гадоў (у Мінску - да 7 гадоў) для вайскоўцаў, сем'яў, якія не маюць уласнага жылля, якія пражываюць у непрыдатных для пражывання дамах, грамадзян, якія пражываюць не менш за дзесяць гадоў у інтэрнатах, у жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду па дагаворах паднайму жылога памяшкання, у жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду па дагаворах найму жылога памяшкання, якія не маюць ва ўласнасці жылых памяшканняў і для іншых сацыяльна прыярытэтных катэгорый грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?