Кіроўца легкавіка «Пежо-405» улабавую сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Мэрсэдэс-312D». Тое здарылася 22 красавіка паміж 18.00 і 19.00 каля вёскі Абчак на 370-м кіламетры трасы Брэст - Масква. У выніку аварыі загінулі кіроўца легкавога аўтамабіля і пасажырка мікрааўтобуса. Акрамя таго, атрымалі раненні кіроўца і 10 пасажыраў «Мэрсэдэс Бенц 312D»: усе яны былі шпіталізаваны.

Легкавік літаральна расплюшчыла па мікрааўтобусе. Цела кіроўцы прыйшлося выразаць аўтагенам.

Перад момантам аварыі прайшоў моцны дождж. Магчыма, машыну проста занесла на мокрым асфальце.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. Але чыесьці сын і дачка ўжо ніколі не вернуцца дахаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?