Сёння ў Суботніках (Івейскі раён) хавалі Ганну Яўхімаўну Пазняк, маці Зянона Пазняка. Спачатку аўтобус, які вёз труну з яе целам, пад’ехаў да хаты — нібыта даючы магчымасць гаспадыні развітацца з сялібай.

Жалобную імшу ў Суботніцкім касцёле правілі па-беларуску. Супала так, што разам з Ганнай Яўхімаўнай адпявалі і яе 82-гадовую аднавяскоўку. На пахаванне маці Пазняка з Мінску прыехала каля 20 чалавек, яшчэ 10 прыйшло землякоў. Па дарозе на старыя могілкі над працэсіяй разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?