16.03.2007 / 14:40

Улады бяруць хатнія сеткі пад кантроль 9

У Беларусі прымаюцца меры для навядзеньня парадку ў сфэры дамашніх інтэрнэт‑сетак. Аб гэтым сёньня на прэс‑канфэрэнцыі ў Менску заявіў намесьнік дырэктара Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Яўген Мачайла.

У Беларусі прымаюцца меры для навядзення парадку ў сферы дамашніх інтэрнэт‑сетак. Аб гэтым сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Яўген Мачайла.

Паводле яго слоў, хутка ўступіць у дзеянне пастанова ўрада, якая рэгламентуе дзейнасць інтэрнэт‑сетак. Гэта дасць магчымасць легалізаваць гэты бізнес, ведаць каардынаты прадаўцоў інтэрнэт‑прадукту і кантраляваць іх работу.

У той жа час Яўген Мачайла паведаміў, што ў мінулым годзе па фактах парушэнняў у гэтай сферы быў узбуджаны шэраг крымінальных спраў. Работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца.

0
Сьцяпан / Адказаць
16.03.2007 / 20:55
Я супраць цэнзуры, у хатніх сетках зараз вельмі мала супраць уладаў, затое процьма самага адкрытага фашызму, пердаусім расейскага, расізму і ксенафобіі, ня кажучы пра парнуху. Асабліва ў файлаабменных сетках. Усё ж такі хатнія сеткі гэта не інтэрнэт, дзе невядома хто за чым стаіць, таму думаю, што іх трэба кантраляваць самым жорсткім чынам. Ня трэба мець ілюзій, што хатнія сеткі маюць нейкае дачыненьне да свабоды слова: крадзеныя фільмы, музыка, софт і безьліч вельмі нэгатыўных рэчаў. Па кошце амаль аднолькава, што АДСЛ без сеткі.
0
Сьцяпан / Адказаць
16.03.2007 / 21:04
Соры, забыў слова АЛЕ пасля 'цэнзуры' паставіць.
0
Scaner / Адказаць
18.03.2007 / 00:15
Сьцяпан якое у цябе званне,ці ты дабравольны памагаты. Дзяржава у гэта не улажыла ні капейкі.Людзі усё зрабілі на энтузіязме і за свае грошы.Сеткі зараз у першую чаргу танны Інтернэт ад практычна усіх правайдараў .Фільм "Плошча" у нашай сетцы ёсць.Замест таго каб думаць,як можна прымяніць усё гэта,людзі мараць як разваліць гатовую інфраструктуру. Ну улада зразумела-баіцца вялікай колькасці аб'яднаных людзей. А сьцяпанаў не разумею. Але хачу заверыць, што нічога не атрымаецца. Сеткі патрэбны next generatioin і ніякія гэбісты з сувязістамі нічога не зробяць,акрамя павелічэння колькасці незадаволенных нашым сьвятое ўсё. :)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру