Драгба "зарабіў" пенальці для "Барселоны", які праз хвіліну не забіў Месі.

Драгба "зарабіў" пенальці для "Барселоны", які праз хвіліну не забіў Месі.

Месі ніводнага разу не забіваў "Чэлсі"

Месі ніводнага разу не забіваў "Чэлсі"

Выгнанне Джона Тэры, храналогія фатаздымкаў парушана, але выдаленне не стала кляючавым.

Выгнанне Джона Тэры, храналогія фатаздымкаў парушана, але выдаленне не стала кляючавым.

Лонданскі «Чэлсі», прайграючы 0:2 (Бускетс, 35, Ін’еста, 43) на «Камп Ноў», здолеў звесці матч унічыю — 2:2 (Рамірэс, 45, Торэс, 90) і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў (першы матч 1:0).

У сярэдзіне 2-га тайма Ліянель Месі не рэалізаваў пенальці (мяч трапіў у бэльку), а больш за тайм лонданцы гулялі ўдзесяцёх (у канцы 1-га тайма быў выдалены Джон Тэры).

Такім чынам «Барселона» складае з сябе паўнамоцтвы ўладальніка Кубка ЛЧ-2011.

У сераду пройдзе другі паўфінал: «Рэал» — «Баварыя» (першы матч 1:2).

«Рэал» перамагаў у Лізе чэмпіёнаў і Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў 9 разоў (апошні раз -- 2002), Баварыя — 4 разы (апошні раз у 2001 г.), «Чэлсі» толькі раз гуляў у фінале: у 2008 г. у Маскве (пад кіраўніцтвам Аўраама Гранта) і саступіў у серыі пенальці МЮ.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 19 мая ў Мюнхене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?