Паведамляем чытачам, што нумар «НН» не мог выйсці вось з якой прычыны. Віленская цэнзура запыталася ў судзе, па якой стацці рэдактара А.Уласава судзілі за «Нашу Ніву» і якую кару ён адбыў. Суд адказаў, што судзілі яго па 129 ст., і адсядзеў ён два месяцы ў крэпасці. А як па закону, той каго засудзілі па 129 стацці, не мае права быць рэдактарам, дык віленскі цэнзар паслаў у суд бумагу, і адтуль прыйшоў прыказ адабраць ад А.Уласава пазваленне на рэдактарства. А напраўдзе асудзілі Уласава не па стацці 129, па якой вінавацілі, а павэдлуг 132 ст., каторая права на рэдактарства не адбірае. Дастаўшы копію прыгавору, рэдактар паехаў у Пецярбург і падаў там жалабу ў Глоўнае Ўпраўленне да спраў друку. Пераканаўшыся, што адбіраць рэдактарства ад А.Уласава нельга, Гл. Упр. паведаміла Віленскай уласці і загадала не спыняць «Нашай Нівы».

№ 15–16. 1912.

Поўны касцян. Сяргей Касцян, прызначаны кіраваць усімі літаратурна-мастацкімі выданнямі, спансаванымі дзяржавай, пачаў сваю дзейнасць баржджэй, чым многія меркавалі — з разгону рэдактарскіх кадраў. Новым рэдактарам «Полымя» будзе прызначаны Мікола Мятліцкі, «Маладосці» — Раіса Баравікова, «Нёману» — Ніна Чайка.

№ 16. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0