Яшчэ ў мінскай школе выкладчыца сказала Зіне, што тая добра і выразна чытае — і параіла ісці ў драматычны гурток. Пасля школы была тэатральная студыя, затым праца на Гомельскай тэлестудыі — патрапіла ў 20 гадоў па конкурсе.

З 1962 года працавала на Беларускім тэлебачанні, з 1976 года была кіраўніком групы дыктараў. Як любіць адзначаць былы кіраўнік Белдзяржтэлерадыё (1978–1990) Генадзь Бураўкін: «Я асабіста вызначаў, хто будзе працаваць у кадры. Прыклад — Зінаіда Бандарэнка! А паглядзіце, хто цяпер?..».

Зінаіда Аляксандраўна надзвычай добры і чуллівы чалавек. Напрыклад, яе асабістымі намаганнямі і дамоўленасцямі ў мінулым годзе сястры Васіля Быкава Валянціне Уладзіміраўне лекары вярнулі зрок у Мінску. Сёння Зінаіда Бандарэнка працягвае прафесійную дзейнасць — рыхтуе маладую змену на тэлеканале «Белсат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?