У аварыі ў Гомелі адзін чалавек загінуў, двое атрымалі траўмы.

У аварыі ў Гомелі адзін чалавек загінуў, двое атрымалі траўмы.

За чатыры выходныя дні супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі 838 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай, паведамляе сайт МУС. У 52 аварыях 11 чалавек загінулі і 67 атрымалі траўмы. За кіраванне аўто ў нецвярозым затрымалі 662 нецвярозых кіроўцаў.

Адна з аварый з цяжкімі наступствамі здарылася ў аўторак увечары ў Гомелі. Пры павароце налева кіроўца Opel Zafira не прапусціў Renault Scenic. Удар прыйшоўся ў правы бок «Опеля», аўто перакулілася. Пасажырка, якая ехала ў гэтым аўто, загінула. Кіроўца і пасажыр «Рэно» з траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцу.

Як паведамляе партал Auto.onliner.by, адзін са сведкаў здарэння сцвярджае, што кіроўца «Опеля» магчыма быў нецвярозы. У ДАІ інфармацыю не пацвердзілі, падкрэсліўшы, што праводзіцца праверка. Кіроўца «Рэно» раней быў пазбаўлены пасведчання, але пасля сканчэння тэрміна пакарання дакумент не аднавіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?