26 красавіка ў Гродне мусіў адбыцца канцэрт гурту «Тройца». На сайце калектыву паведамляецца, што канцэрт адменены. Ён мусіў прайсці ў залі ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Як паведаміў «НН» удзельнік «Тройцы» Юрый Паўлоўскі, прычына адмены — слабыя продажы квіткоў. «За тыдзень да канцэрту абласная філармонія нібыта рэалізавала толькі каля 50 квіткоў». Па словах Паўлоўскага, ім прапаноўвалі перанесці канцэрт на восень, але гурт найхутчэй адмовіцца, бо не задаволены падобнай арганізацыяй.

Бліжэйшы канцэрт «Тройцы» ў Мінску адбудзецца 3 чэрвеня. Гурт выступіць сумесна з варшаўскім калектывам «Kapela ze wsi Warszawa» ў КЗ «Мінск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?