Адпаведнае рашэнне аднагалосна прынята дэпутатамі на сесіі Мінгарсавета.

Карэкціроўка ў даплаты звязана са змяненнем з красавіка базавай велічыні. Цяпер на працягу навучальнага года настаўнікі будуць атрымліваць да акладаў фіксаваныя даплаты памерам ад 240 да 320 тысяч рублёў. Да 1 красавіка іх памер у грашовым выражэнні складаў 105–130 тысяч рублёў.

Таксама вырастуць даплаты і 20-ці розным катэгорыям работнікаў сферы аховы здароўя. Так, максімальны памер даплаты — 960 тысяч рублёў — атрымаюць кардыяхірургі, рэаніматолагі і іншыя высокакваліфікаваныя спецыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?