Выздараўленьне Кастра праходзіць вельмі пасьпяхова, і гэта павінна дазволіць яму пераабірацца ў парлямэнт вясной наступнага году.

З гэткім прагнозам выступіў учора перад журналістамі кіраўнік кубінскага Нацыянальнага Сходу Рыкарда Аларкон, які нагадаў, што гэта будзе першым крокам Кастра у прэзыдэнцкай гонцы. Пасьля заканчэньня паседжаньня парлямэнту ён запэўніў, што «Кастра вельмі заангажаваны, вельмі актыўны ў працэсе прыняцьця важных для краіны рашэньняў».

– Ён ня робіць гэта, зразумела, так, як раней, бо значную частку ягонага часу займае ўсё тое, што зьвязана з выздараўленьнем – сказаў Аларкон.

27 лютага ў праграме «Алё, спадар прэзыдэнт!» Кастра больш за паўгадзіны размаўляў з вэнэсуэльскім прэзыдэнтам Уга Чавэсам.

80‑гадовы Фідэль Кастра перанёс у ліпені мінулага году апэрацыю стрававальнага каналу. На час выздараўленьня ён перадаў уладу свайму брату, 75‑гадоваму Раулю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?