Знаходзячыся 25 красавіка ў паездцы па Магілёўскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на няўхільнасць выканання даручэння аб тым, што да канца гэтага года ў кожнай гаспадарцы павінна быць рэканструявана або пабудавана адна паўнацэнная ферма.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гаспадаркі ў стане гэта зрабіць, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Мы дамовіліся: якім хочаце спосабам будуйце, але да канца года павінна быць адна ферма на гаспадарку», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што выключэнняў не будзе зроблена ні для адной вобласці, у тым ліку Магілёўскай. «Калі магілёўскі метад супадае з іншымі рэгіёнамі, то добра, калі тут плануюць зрабіць толькі палову ад пастаўленай задачы, то гэта не падыдзе», — сказаў Лукашэнка.

«У нас ёсць спіс ферм, якія мы павінны мадэрнізаваць. Будзе яна вырастаць са старой або на яе месцы пабудуюць новую — гэта справа кожнай гаспадаркі. Пра грошы мне не кажыце — гэта не мой клопат», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Як быў праінфармаваны Лукашэнка, гаспадаркі шукаюць розныя шляхі патаннення будаўніцтва ферм.

Так, у прыватнасці, у летні перыяд плануецца прыцягваць да будаўніцтва ферм студэнцкія будатрады.

«Вы гэта робіце не для справаздачы перад прэзідэнтам, а для сябе. Таму трэба напружыцца. За гэтае даручэнне патрабаванне будзе жалезнае, — дадаў Лукашэнка. — Калі мы гэта зробім, гэта будзе прарыў, па значнасці гэта будзе другое, што мы зробім у сельскай гаспадарцы».

Заўтра Лукашэнка працягне сваю рабочую паездку. Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка наведае пацярпелыя чарнобыльскія рэгіёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?