Партыю адзення і абутку знайшлі 23 красавіка гродзенскія памежнікі.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, з цягніка маршрутам Беласток — Гродна непадалёк ад станцыі Каробчыцы

былі выкінуты тры поліэтыленавыя пакеты, у якіх знаходзілася 260 дзіцячых шапак, больш за дзесяць пар жаночага абутку, 10 вешалак і такая ж колькасць жаночых купальнікаў.
Тавар на суму больш чым 13 млн. рублёў перададзены супрацоўнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

24 красавіка аптовую партыю нелегальнага трыкатажу спрабавалі ўвезці невядомыя ў Беларусь у цягніку маршрутам Вільня — Масква. Смаргонскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў адным з вагонаў на верхняй лаўцы купэ і ў рундуку знайшлі 334 жаночыя блузкі рознага асартыменту. Сума ацэнкі нелегальнай партыі склала больш чым 50 млн. рублёў. Гаспадароў кантрабанды сярод пасажыраў не знайшлося. Тавар перададзены супрацоўнікам Ашмянскай мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?