Пра гэта паведаміў парталу tut.by выканаўца абавязкаў дырэктара «Альфа-радыё» Яўген Урыўскі. На пытанне, ці разглядалася на сходзе акцыянераў якая-небудзь іншая кандыдатура, спадар Урыўскі адказаў: «Пакуль усё застаецца як ёсць».

Акцыянерамі «Альфа-радыё» з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі і ААТ «Без праблем». У Мінінфарма — кантрольны пакет акцый.

Ягор Рыбакоў кіраваў Белтэлерадыёкампаніяй з 2001 па 2005 гады. У 2005 годзе ён быў асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за хабарніцтва і выкарыстанне службовага становішча з мэтай легалізаваць сродкі, атрыманыя незаконным шляхам. Увесну 2010 года быў вызвалены датэрмінова.

На пачатку красавіка з’явілася інфармацыя, што Ягора Рыбакова хочуць прызначыць дырэктарам «Альфа Радыё». Калектыў радыёстанцыі не хацеў бачыць яго сваім кіраўніком.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?