Прапанаваць свае варыянты для назвы аднаго з іх, 104-га, маглі і жыхары абласнога цэнтра. Сярод варыянтаў, якія паступілі на своеасаблівы конкурс, былі вельмі незвычайныя: Рымскія канікулы, Кёльнскія змярканні, Вясёлкавая даліна, Пунсовыя ветразі, Грын Хол, Пажарны. Аднак камісія выбрала назву Новы Двор. Раней на гэтым месцы была такая вёска.

Акрамя назвы 104-га мікрараёна падчас працы камісіі было прапанавана, грунтуючыся на гістарычных фактах, мікрараёны 11, 12, 13, 14 аб’яднаць назвай Волатава, паведамляюць «Гомельскія ведамасці». Мікрараёны 16, 17, 18, 19 уключыць у традыцыйную назву Мельнікаў луг, мікрараёны 20, 20а, 21 уключыць у назву Клянкоўскі, мікрараёнам 94 і 96 прысвоіць назву Хутар, мікрараёну 59 прысвоіць гістарычную назву Шведская горка.

Канчаткова назвы мікрараёнаў маюць зацвердзіць дэпутаты Гомельскага гарадскога савета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?