26.04.2012 / 13:10

Белстат: Сярэдні заробак у Мінску «бруднымі» — больш за 4 млн 1

Сярэдняя заработная плата ў Мінску ў сакавіку гэтага года перавысіла 4 мільённую мяжу, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У Мінску, паводле Белстата, узровень намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы дасягнуў 4 млн. 103,9 тыс. рублёў. На другую пазіцыю паднялася Мінская вобласць (3 млн. 139,8 тыс.). Сакавіцкі сярэдні заробак у Гомельскай вобласці быў роўны 3 млн. 51,1 тыс., у Магілёўскай -- 2 млн. 866,6 тыс., у Віцебскай - 2 млн. 842,9 тыс., у Гродзенскай - 2 млн. 819,1 тыс. ., у Брэсцкай вобласці - 2 млн. 734,3 тыс.

0
Счетовод из Шклова / Адказаць
26.04.2012 / 18:20
Четыре брешем, два - запоминаем. Школьный урок для Белстатовских арифмометров.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру