Як паведаміў следчы Пружанскага раённага аддзела Следчага камітэта Андрэй Дзераўнюк, 24 красавіка ў міліцыю звярнулася 92-гадовая жыхарка адной з вёсак.

Пенсіянерка паведаміла, што ў першай гадзіне ночы 24 красавіка ў дом, дзе яна жыве адна, увайшлі ў масках з панчохаў двое невядомых, на стук якіх яна адчыніла дзверы.

Яна запатрабавалі ў старой жанчыны грошы. Калі пенсіянерка сказала, што грошай у яе няма, яны самі пачалі абшукваць дом.

Не знайшоўшы грошай, рабаўнікі забралі пяцілітровую ёмістасць з цукрам, стужку для аклейкі вокнаў, ніткі і канцылярскія кнопкі, пасля чаго уцяклі. Сума выкрадзенага склала каля 50 тыс. рублёў.

Устаноўлена, што рабаванне ўчынілі 15-гадовая і 13-гадовая аднавяскоўкі пацярпелай. Старэйшая з іх вучаніца дзявятага класа, малодшая — шостага.

У іх канфіскавана выкрадзенае, маскі з панчохаў, а таксама два цацачныя пісталеты, з якімі школьніцы прыходзілі ў дом да пенсіянеркі.

25 красавіка Пружанскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса (рабаванне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?