26.04.2012 / 15:58

Мітынг на 1 мая забаронены 4

Яго меркавалася зладзіць у парку Дружбы народаў.

Мінгарвыканкам адмовіў прадстаўнікам апазіцыі ў правядзенні мітынгу 1 мая. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў.

Паводле яго слоў, адмова ў правядзенні мітынгу ў парку Дружбы народаў сталічныя ўлады абгрунтавалі тым, што ў гэтым месцы «запланавана правядзенне іншага мерапрыемства».

«Што гэта за мерапрыемства, мне не паведамілі. Сёння мы з астатнімі заяўнікамі акцыі збярэмся, каб абмеркаваць, як рэагаваць на адмову ў правядзенні мітынгу», — сказаў Ухналёў.

Як раней паведамлялася, акрамя Ухналёва пад заяўкай на правядзенне мітынгу таксама падпісваліся старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў і прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валерый Фралоў.

Яны прасілі дазвол на правядзенне мітынгу ў парку Дружбы народаў, які павінен быў прайсці пад лозунгамі «Спыніць падзенне ўзроўню жыцця!», «Свабоду палітвязням!», «Справядлівыя выбары — справядлівая ўлада».

0
Анонимоаз / Адказаць
26.04.2012 / 16:32
Коммунна собирались выйти с лозунгами: «Справядлівыя выбары — справядлівая ўлада». Обратите внимание - не честные, а справедливые. Да, за Сталина голосовало 99% честно? Нет, справедливо! На грядки поедите первого! День труда всё-таки...
0
Лявон / Адказаць
26.04.2012 / 18:25
Надо было еще на 3 июля заявку сделать . Авось повезло-бы . . . . .
0
Аматар портэра / Адказаць
26.04.2012 / 18:47
Дык прыходзьце у сквер Янкi Купалы там адбудзецца таксама мiтынг. У чым праблема?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру