Культура1111

Міця Тарпішчаў: «На БТ пайду пасля змены галоўнага ньюсмэйкера»

Свецкі рэпарцёр 34mag.net — пра Міхалка, «МіцяТВ» ды перхаць на пінжаках беларускіх «зорак».

«Свецкі» рэпарцёр анлайн-часопіса 34mag.net Міця Тарпішчаў распачаў новае шоу — "МіцяТВ". У першым выпуску ён завітаў у грымёрку да Міхалка.

У ранейшых сваіх праектах неперадавальны правакатар Міця задаваў нязручныя пытанні беларускім «зоркам» ды скандаліў ў кадры. Новы праект выйшаў больш сур’ёзны.

НН: Чаму вырашыў змяніць фармат шоу?

МТ: Нават самы лепшы жарт можна паўтарыць два, ну, тры разы. Потым ужо не смешна.

Зоркі, не задзейнічаныя ў праграмах, практычна скончыліся. Падыходзіць да тых самых персанажаў па пяць разоў нецікава. Ды і Міця рабіўся ўсё больш вядомым, і эфект нечаканасці не спрацоўваў.
Таму вырашылі зламаць старую парадыгму.

Падумалі, што нам самім было б цікава рабіць. Вырашылі папрацаваць з жанрам «рэпартаж». Пакінуць аўру і энергетыку старога Міці, дадаць да яе інфарматыўнасці, інсайду.

Сюжэт з канцэрта Ляпісаў лічыцца пераходным этапам. Там яшчэ шмат «старога» Тарпішчава. Але ці ведаеце вы, што Міхалок зараз у прынцыпе не дае інтэрв’ю? Аднак нам удалося з ім пагутарыць.

«Тарпішчаў Crew» - рэпартаж з канцэрта Міхалка ў Маскве.

НН: Як ты пачуваў сябе побач з Міхалком?

МТ: Побач з ім адчуваў сябе абаронена.

Міхалок — унікальны чалавек. Яму не трэба задаваць пытанні. Усё патрэбнае ён кажа сам. Важна яму не перашкаджаць.

НН: Ты кажаш, беларускія зоркі скончыліся. А «скарыць Маскву» не думаў? Там іх хоць гаць гаці…

МТ: Хіба калі паклічуць на канал «Настальгія».

Скараць Маскву — гэта нешта з 90-х. У сучасных рэаліях трэба скараць Паўднёвую Амерыку,
развіваць сельскую гаспадарку ў Афрыцы, змагацца супраць расізму ў паўночных штатах Амерыкі. Межаў не існуе, гэта падманка для лянівых.

НН: Якія яны, беларускія зоркі, зблізку?

МТ: Ды нармальныя хлопцы і дзяўчаты! Ад кагосьці пахне добрай парфумай, у кагосьці перхаць на пінжаку.

Нічога незвычайнага.

НН: Як ты ацэньваеш папярэднія шоу? Якое з іх тваё любімае?

МТ: Нам было весела, гэта факт. Заадно ўдалося павесяліць яшчэ пэўную колькасць людзей. Нядрэнна пагарэзнічалі на «Славянскім базары».

Даходзілі чуткі, што пасля гэтага дырэктар фестывалю разагнаў прэс-службу, якая нас акрэдытавала.

Важна, што перад намі не было ніякіх забавязанняў і кантрактаў. Нам не трэба «гнаць хвалю», здымаць па выпуску ў тыдзень. У нас ёсць неапісальнае шчасце працаваць у сваё задавальненне. Чым мы і плануем займацца.

Шоу «Развітанне славянкі»

НН: Як удаецца прарвацца да зоркі? Ці проста было трапіць на Дзень народзінаў да Ніны Багданавай?

МТ: У гэтым няма ніякіх праблем. Складаней — не падысці да зоркі. Мы адмовіліся ад вялізнай колькасці запрашэнняў на «паці», бо калі нас людзі самі кудысьці клічуць, у гэтым адчуваецца падвох.

«Дэбют ва ўсе шчыліны» — першае шоу Міці Тарпішчава

НН: У шоу ты выпіваеш у кадры, абдымаешся з дзяўчатамі. Як да гэтага ставіцца твая дзяўчына?

МТ: Мая дзяўчына не гаворыць і не разумее па-расейску. Гэта здымае шмат праблем [жартуе - НН].

НН: Неяк ты пісаў у сацсетцы, што была прапанова працаваць на адным з дзяржканалаў. За якія грошы пайшоў бы на БТ?

МТ: Прапановы былі не толькі ад БТ, але і ад іншых каналаў. Размова ні разу не даходзіла да грошай. Міця адмаўляўся ад гэтага хвалюючага моманту ў перамовах.

Міця з задавальненнем будзе працаваць на БТ. Але толькі пасля таго, як на гэтым канале зменіцца, скажам так, галоўны ньюсмэйкер.

НН: Міця, а калі ты ўжо сам станеш зоркай? Заспяваеш, там, ці пачнеш весці «Зоркі на лёдзе»?

МТ: Калі я стану зоркай, я завяду прэс-службу, якая будзе рассылаць прэс-рэлізы в фармаце 3D. Бо прэс-рэлізы — гэта сучасная міфалогія. Іх павінна быць як мага больш!

НН: Што параіш беларускім дзяўчаткам, якія мараць прабіцца на сцэну? Што трэба зрабіць, каб «на заўтра прачнуцца знакамітым»?

МТ: Вучыць англійскую мову, займацца спортам, піць маркоўны фрэш і не сядзець «Вконтакте» па вечарах. Не чакалі ад мяне такога, так?

У Беларусі ўсё лёгка, у тым ліку прачнуцца знакамітым. Самае складанае пачынаецца пасля таго, як прачнуўся.
Вельмі хутка хочацца зноў заснуць.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі48

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

У Балгарыі патануў знакаміты расійскі тэатральны рэжысёр Юрый Бутусаў6

«Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная». Раёнка апублікавала каментары прыбіральшчыцы наконт інтэрв’ю Лукашэнкі журналу Time13

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала10

Калі заўтра вайна: украінка і беларуска з Бучы даюць парады, як падрыхтавацца7

Здавалася, гэта канец, але гэта стала пачаткам шляху да свабоднай Беларусі. Якім было самае недаацэненае паўстанне ў беларускай гісторыі4

Дапамога сем'ям у ЕС: якія краіны прапануюць лепшае сацыяльнае забеспячэнне1

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя86

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі48

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць