26.04.2012 / 16:30

Павел Вінаградаў асуджаны на 5 сутак

Яго павінны былі судзіць у судзе Савецкага раёна Мінска ўчора, 25 красавіка, але Павел запатрабаваў адваката, і разгляд справы перанеслі на сёння.

Нагадаем, у сераду, 25 красавіка, актывіст кампаніі «Гавары праўду» паехаў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёна, каб стаць на ўлік. Гэта звязана з увядзеннем за ім прэвентыўнага нагляду.

Праз нейкі час Вінаградаў патэлефанаваў жонцы і сказаў, што чакае для размовы супрацоўнікаў міліцыі з Савецкага РАУС. Апошнія яго забралі з сабой.
Павел сказаў, што гэта можа быць звязана з флэш-мобам супраць «кітаізацыі» Мінска.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру