26.04.2012 / 19:17

КДБ бачыць у выбуху ў Кобрыне тэрарыстычны след 4

Упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі па Брэсцкай вобласці вывучае наяўнасць тэрарыстычнага следу ў выбуху, які адбыўся вечарам 25 красавіка ў Кобрыне.
Пра гэта паведаміла прэс-служба УКДБ.
Напярэдадні ў выніку выбуху гранаты загінулі два чалавекі — бацька 1957 года нараджэння і сын 1979 года нараджэння.
На месца здарэння выязджала аператыўна-следчая група з ліку супрацоўнікаў УКДБ па Брэсцкай вобласці, упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, УУС Брэсцкага аблвыканкама, абласнога ўпраўлення МНС, а таксама спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы ўнутраных войскаў.

Як адзначаецца ў паведамленні УКДБ, старэйшы загінулы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці паводле арт. 186 КК (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці), малодшы — працяглы час знаходзіўся ў Паўночна-Каўказскім рэгіёне Расіі і вярнуўся ў Кобрын за два дні да гібелі.

Знаёмымі адзначаецца наяўнасць фінансавых цяжкасцяў у сям’і загінулых, што магло стаць прычынай для спробы арганізацыі нелегальнага збыту сродкаў паражэння, у тым ліку ў інтарэсах пэўных замоўцаў з ліку нелегальных мігрантаў.

УКДБ па Брэсцкай вобласці сумесна са Следчым камітэтам праводзяцца праверачныя мерапрыемствы ў межах артыкулаў 173, 174 КПК, вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. У якасці асноўнай распрацоўваецца версія тэрарыстычнай скіраванасці, адпрацоўваецца магчымы канал дастаўкі ў Беларусь боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

0
кгб - враги народа / Адказаць
26.04.2012 / 23:03
Коновалов и Ковалёв это сделали разве непонятно.
0
Кансьпіролаг 80-га ўзроўню / Адказаць
26.04.2012 / 23:20
Чакайма на сыквел "Сьлесар і электрык: Каўкаскі сьлед" Шукаюць элегантнай нагоды, каб зачыніць усходнюю мяжу.
0
Шэры / Адказаць
27.04.2012 / 10:56
Кругом ураги.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру