Хартыя'97 пераязджае ў Варшаву
Пра гэта заявіла віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Катажына Пэлчыньска-Налэнч
Сёння камісія польскага Cейма ў міжнародных справах заслухала ды абмеркавала справаздачу МЗС краіны аб стане польска-беларускіх дачыненьняў у прысутнасьці прадстаўнікоў шэрагу няўрадавых арганізацыяў, што працуюць дзеля Беларусі.
Са справаздачай перад дэпутатамі выступіла віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Катажына Пэлчыньска-Налэнч, якая заявіла, што польская дзяржава выразна раздзяляе паняцці «беларускі народ» і «беларускія ўлады» і таму санкцыі ўводзяцца менавіта супраць уладаў, а не грамадзянаў краіны, і не павінны ім ніяк шкодзіць.
Сярод іншага Катажына Пэлчыньска-Налэнч сказала, што бліжэйшым часам у Варшаву з Літвы пераедзе рэдакцыя «Хартыі 97», а таксама будуць зробленыя захады дзеля пашырэньня магчымасцяў працы польскіх кансулятаў у Беларусі.
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ