У Магілёве 26 красавіка надвячоркам ля Крыжа памяці, што непадалёк адпаўднёва-ўсходніх гарадскіх могілак, два дзясяткі прадстаўнікоў апазіцыйных арганізацый згадалі ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.
Памяць аб ахвярах Чарнобыля актывісты ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да крыжа. Каля яго адбыўся непрацяглы мітынг. За грамадой апазіцыянераў здалёк са службовых машын назіралі міліцыянты. Інцыдэнтаў з імі не было.
У першай палове дня ля мемарыяльнага знаку «Мужнасць ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы» прайшоў афіцыйныУ ім узялі ўдзел кіраўнікі горада, прадстаўнікі сілавых структур, праўладных грамадскіх арганізацый, а таксама запрошаныя ліквідатары чарнобыльскай аварыі. На афіцыйным мерапрыемстве пераважала школьная моладзь.мітынг-рэквіем .
Мемарыяльны знак «Мужнасць ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы» знаходзіцца на ўскрайку гораду ў пасёлку Любуж, на тэрыторыі, дзе цяпер месцяцца карпусы псіхіятрычнай лякарні. Раней тут была клініка радыяцыйнай медыцыны, якую рэарганізавалі.