Брэсцкія актывісты Моладзі БХД зладзілі акцыю супраць пабудовы атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Падчас акцыі маладзёны ў адгазніках раздавалі мінакам паштоўкі з выявамі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Адзін з актывістаў пачапіў на шыю шыльду з надпісам «1986-201? Не — АЭС». Таксама актывісты размясцілі ў Брэсце шыльды з надпісам «Не — АЭС!»

Як расказаў актывіст Яўген, акцыя была накіраваная на тое, каб людзі задумаліся пра наступствы развіцця атамнай энергетыкі:

«Людзі ў адгазніках выглядаюць вельмі прыгнятальна. Гэта змусіць мінакоў падумаць, ці патрэбная АЭС у Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?