Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг буйнога турніру ў нямецкім Штутгарце з прызавым фондам 740.000 даляраў.
У стартавым раўндзе Азаранка была вызвалена ад гульні, а ў другім за 1 гадзіну 32 хвіліны перамагла немку Андрэа Петкавіч (12-ы нумар рэйтынгу) — 6:2, 4:4 (адмова Петкавіч).
Гэта быў першы выхад беларускі на корт пасля ўзятай ёю паўзы ў выступленнях на некалькі тыдняў для падрыхтоўкі да грунтовай часткі сезона.
У трэцім крузе Азаранку чакае сустрэча яшчэ з адной немкай Монай Бартэль (35).
0
0
0
0
0
0