Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 красавіка ў Беларусі будзе малавоблачна. Пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-заходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С,

днём плюс 22—27°С.

У Мінску 28 красавіка малавоблачна, без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С,

днём плюс 24—26°С.

29 красавіка ў Беларусі невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па Віцебскай вобласці месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—15°С,

днём плюс 23—29°С.

30 красавіка па краіне пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°С, днём плюс 14—22°С, па паўднёвай палове ноччу плюс 12—16°С,

днём плюс 23—29°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?