Ігар Усеваладавіч Чаквін нарадзіўся амаль адначасова з будучым прэзідэнтам Беларусі - 20 жніўня 1954, але ў Менску. У 1977 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1983 працаваў старэйшым, а з 1996 вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. У 1995 стаў доктарам гістарычных навук.

У навуцы спецыялізаваўся на даследаванні праблем этнагенэзу і этнічнай гісторыі беларусаў эпохі феадалізму, але трапна аналізаваў таксама этнасацыяльныя працэсы нашых дзён.

Чаквін зрабіў больш за 20 антрапалагічных рэканструкцый твару і фізічнага тыпу жыхароў беларускіх зямель па парэштках з старажытных курганоў крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў і балтаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?