Гарадзенскі блог ( http://blog.grodno.net ) у знак пратэста супраць выключэння са школьнай праграмы твораў Быкава, Купалы, Барадуліна, Гілевіча, Іпатавай, Арлова і іншых беларускіх пісьменнікаў абвясціў аб пачатку серыі конкурсаў. У якасці прызоў будуць выступаць кнігі усіх пералічаных беларускіх аўтараў.

З 19 сакавіка на сайце пачнуцца конкурсы для наведвальнікаў. Прызы будуць разгульвацца штотыдзень, правілы конкурсаў абяцаюць "розныя, але інтэлектуальныя".

Як пракаментаваў сітуацыю адміністратар Гарадзенскага блога, "вельмі не хачу чытаць вершы Быкава, але ж прымушаюць, больш таго - прымушаюць паверыць у тое, што Быкаў толькі вершы і пісаў. Гэты конкурс - той мінімум, што можа зрабіць супольнасць Гарадзенскага блогу ў адказ на літаратурныя рэпрэсіі".

На блогу таксама прапаноўваецца актыўна распаўсюджваць інфармацыю аб ініцыятыве чыноўнікаў, пісаць лісты ў Галоўнае ідэалагічнае ўпраўленне Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства адукацыі, афіцыйны Саюз пісьменнікаў і іншыя ўстановы лісты, і патрабаваць афіцыйных растлумачэнняў. А таксама прапаноўваць свае ідэі, што можна рабіць яшчэ, абмяркоўваць гэта ў сеціве, лакальных сетках, навучальных установы, СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?