Ад выбуху 16 лістапада 2011 у Днепрапятроўску загінуў 27-гадовы мужчына.

Ад выбуху 16 лістапада 2011 у Днепрапятроўску загінуў 27-гадовы мужчына.

Ад апошняга тэракту ў Днепрапятроўску прайшло трошкі больш за паўгода. У ноч на 16 лістапада 2011 года на праспекце Карла Маркса прагрымеў выбух. Каля бетоннай сметніцы спынілася аўто, пасажыру якога стала дрэнна. 27-гадовы мужчына выйшаў з машыны і набыў у шапіку пляшку вады. Калі ён накіраваўся да бетоннай сметніцы, якая знаходзілася на прыпынку, адбыўся выбух. Мужчына загінуў на месцы. Загінулы быў камерцыйным дырэктарам адной з будаўнічых кампаній.

Першапачаткова праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу па артыкуле п. 5 ч. 2 арт 115 КК Украіны (наўмыснае забойства), аднак пазней пракурор Днепрапятроўскай вобласці вынес пастанову аб перакваліфікацыі складу злачынства па прыкметах ч.3 ст.258 КК (тэракт). Як паведамляе ўкраінская прэса, арганізатары і выканаўцы выбуху не знойдзеныя дагэтуль.

27 красавіка 2012 года ў Днепрапятроўску прагрымела серыя выбухаў. Адзін з іх — на праспекце Карла Маркса. Паводле афіцыйнай версіі, выбухаў было чатыры, сведкі кажуць, што іх было больш. Паводле папярэдніх звестак МНС, ад выбуху пацярпелі 27 чалавек, з іх 9 — дзеці.

Глядзі яшчэ: Найноўшая гісторыя тэрактаў ва Украіне + фота і відэа
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?