Цела 53-гадовага работніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна 26 красавіка знайшоў калега-трактарыст. Мужчына падышоў да трактара​, што стаяў у полі, і ўбачыў трактарыста, які вісеў у пятлі.

Следчыя мяркуюць, што загінулы сам звёў рахункі з жыццём. Але што прымусіла яго здзейсніць суіцыд проста на працоўным месцы, пакуль не вядома.

Паводле следчых, ніякай перадсмяротнай запіскі ў загінулага не было. На працы і дома, адзначаюць праваахоўнікі, у яго таксама было ўсё добра.

Па факце гібелі трактарыста праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?