Пра гэта гаворыцца ў справаздачы беларускіх праваабаронцаў, размешчанай на сайце spring96.org.

Праваабаронцы асабліва падкрэслілі, што "нягледзячы на мірны характар мерапрыемства, невялікая частка яго ўдзельнікаў адхіліліся ад мірнай хады акцыі, і здзейсніла гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да часткі маніфестантаў, якія далучыліся да акцыі пад сімволікай ЛГБТ. Гвалтоўныя дзеянні насілі картокачасовы характар, лакальны па тэрыторыі, і большасьцю ўдзельнікаў мерапрыемства не былі заўважаныя".

Праваабаронцы адзначаюць, што дадзены напад носіць супрацьпраўны характар, і з’яўляецца дэманстрацыяй дыскрымінацыі ў дачыненні да адной з групаў удзельнікаў шэсця і заклікаюць арганізатараў і ўдзельнікаў масавых акцыяў у будучым устрымлівацца ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў, а таксама любых форм дыскрымінацыі.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0