27.04.2012 / 20:20

Фотафакт: ШОС на Берлінскім біенале 15

26 красавіка ў Берліне адкрылася VII біенале сучаснага мастацтва.

26 красавіка ў Берліне адкрылася VII біенале сучаснага мастацтва. Яе галоўная тэма — сацыяльна-палітычны патэнцыял мастацтва і яго магчымасці ўплываць на палітычныя працэсы. Куратарам біенале-2012 стаў польскі мастак Артур Жміеўскі, вядомы сваімі скандальнымі працамі і левымі поглядамі. Характэрна, што адным з сакуратараў ён абраў эпатажны расійскі арт-гурт «Вайна».

Упершыню для біенале быў абвешчаны адкрыты конкурс, у якім узялі ўдзел больш за 7.500 мастакоў. Сярод іх — і беларуская мастачка Марына Напрушкіна, якая прадстаўляе ў Берліне свой праект «Самакіраванне», рэалізаваны ў супрацоўніцтве з грамадзянскай кампаніяй «Наш дом». Беларускі праект ужо прыцягнуў увагу публікі.

У межах выставы таксама дэманструецца кліп гурту N.R.M. на песню «Прамень», аўтар ідэі якога знакаміты польскі мастак і скульптар Павел Альтхамер, а рэжысёр — кліпмейкер Яцак Ташакоўскі.

VII Берлінская біенале працягнецца да 1 ліпеня.

0
Несцераў / Адказаць
27.04.2012 / 21:23
Гэта яны толькі прыкрываюцца дыктатурай, а па факце гэта байкот не Лукашэнкі. Гэта байкот Беларусі і беларусаў на сусветнай арэне. Еўропа ў змове з Расіяй нішчаць беларускае ўжо зусім не прыкрываючыся. Натуральна, з выкарыстаннем мясцовых марыянетак з ліку інтэлігенцыі.
0
Жыве Беларусь! / Адказаць
27.04.2012 / 21:27
Жыве Беларусь-наш лёзунг. Ня трэба нам накiдваць нейкую дурноту з трох лiтар.
0
Несцераў / Адказаць
27.04.2012 / 22:16
Сапраўды, як спрытна гістэрычкі з ліку псеўда-апазіцыі замянілі пракламуючы лёзунг "Жыве Беларусь" на ненавісніцкае сіпенне: "ШОС", якое нават не на чужой для іх беларускай мове. Як можна гуртаваць нацыю на нянавісці? Хіба беларусы, я маю наўвазе не апантаныя прапагандай, жадаюць смерці "ему"? Не. Яны жадаюць жыцця Беларусі. А ўсё астатняе — гэта нізкасць і бруд, у якім абсалютна не варта качацца.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру