Ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча могуць перавесці на больш мяккі рэжым адбыцця пакарання, паведаміў праваабаронца Алег Волчак.

Па словах праваабаронца, ён размаўляў з жонкай Аўтуховіча Аленай. "Аўтуховічу сказалі, што ў ліпені яго перавядуць на агульны рэжым Гэта палегчаны рэжым у турме Больш часу для шпацыраў, больш перадач, магчымыя спатканні. Але пакуль спатканні скарочаныя...», - сказаў Волчак.

Ён таксама паведаміў, што ў зняволенні Аўтуховіч вывучае нямецкую і англійскую мовы.

Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў турме № 1 у Гродне ў камеры на два месцы. У маі 2010 года прадпрымальнік рашэннем Вярхоўнага суда быў прысуджаны да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча палітвязнем, паказваючы на сур'ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?