Гэта вынікае з паведамлення на сайце кампаніі, якое некаторы час было даступнае ў інтэрнэце, а потым было выдалена.

У паведамленні кампаніі пад загалоўкам "27.04.2012 — кароткачасовая адсутнасць сувязі ў абанентаў byfly" гаварылася:

"27.04.2012 з 01.00 да 06.00 будуць праводзіцца работы па рэалізацыі праекта СЗВМ сеткі перадачы даных РУП "Белтэлекам",
падчас правядзення работ магчыма кароткачасовая адсутнасць сувязі ў абанентаў byfly".

Нагадаем, указам прэзідэнта № 129 ад 3 сакавіка 2010 года было зацверджана палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння аператараў электрасувязі (за выключэннем тых, што аказваюць паслугі па распаўсюджванні праграм тэлевізійнага і радыёвяшчання) з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць (АВД).

Дакумент рэгламентуе парадак іх узаемадзеяння пры: аказанні садзейнічання ў правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і стварэнні ўмоў для іх правядзення на сетках электрасувязі; забеспячэнні доступу да баз даных, аўтаматызаваных сістэм аператараў, інфармацыі пра абанентаў і пра аказаныя ім паслугі электрасувязі, а таксама да іншай інфармацыі, неабходнай для выканання задач, ускладзеных на ўпаўнаважаныя органы — тыя, якія займаюцца АВД.

У палажэнні выкарыстоўваецца паняцце "аддаленыя пункты кіравання сістэмамі тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў" (СЗВМ). Пад такімі пунктамі маюцца на ўвазе аб'екты з апаратнымі і праграмнымі сродкамі для кіравання СЗВМ, што выкарыстоўваюцца органамі дзяржбяспекі і Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце.

Палажэнне ўстанаўлівае, што пры пабудове сеткі электрасувязі аператар абавязаны выкарыстоўваць сродкі электрасувязі, якія дазваляюць забяспечыць укараненне і эксплуатацыю СЗВМ, што прадугледжваюць незалежнае падключэнне аддаленых пунктаў кіравання СЗВМ органаў дзяржбяспекі і Аператыўна-аналітычнага цэнтра.

Дакумент рэгламентуе пытанні набыцця і эксплуатацыі бакамі неабходнага абсталявання. Так, напрыклад, ён абавязвае аператара за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам: набываць, устанаўліваць, абслугоўваць і рамантаваць СЗВМ, за выключэннем аддаленых пунктаў кіравання СЗВМ; ахоўваць звесткі аб тактыцы правядзення АВМ, абмяжоўваць кола асоб, якія прыцягваюцца да ўстаноўкі, абслугоўвання і рамонту СЗВМ; набываць і эксплуатаваць каналаўтваральнае абсталяванне, размешчанае на аб`ектах электрасувязі, для арганізацыі каналаў сувязі з аддаленымі пунктамі кіравання СЗВМ.

Паводле патрабавання органаў, упаўнаважаных на правядзенне АВД,

аператар абавязаны даваць бясплатны кругласутачны аддалены доступ да баз даных абанентаў з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў гэтых органаў.

У адпаведнасці з палажэннем

базы даных абанентаў — фізічных асоб павінны змяшчаць: абаненцкі нумар, прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас абанента ці адрас устаноўкі канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала), звесткі, якія дазваляюць вызначыць (ідэнтыфікаваць) абанента ці яго тэрмінал, а для абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі — таксама рэквізіты дакумента, што сведчыць асобу (назва, серыя, нумар, дата выдачы і найменне дзяржаўнага органа, які выдаў дакумент); агульныя звесткі аб паслугах электрасувязі, актываваных абанентам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?