29 красавіка, пасля 21-й гадзіны, на 48-м кіламетры МКАД (паміж выездамі на Даўгінаўскі і Лагойскі тракты) разбіўся «БМВ-5-Series», ён урэзаўся ў слуп, два чалавекі загінулі на месцы здарэння», - паведаміў памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Ад удару слуп зламаўся ў дзвюх месцах, а аўтамабіль ператварыўся ў кавалак бясформенага металу.

Выжыць у тых, хто знаходзіўся ў машыне, шанцаў не было. Па інфармацыі МНС, двое мужчын памерлі на месцы здарэння.

Па дадзеных прэс-службы УДАІ МУС, за рулём BMW 525 знаходзіўся мужчына 1969 г.н. На пасажырскім сядзенні ехаў малады чалавек 1983 г.н. Інспектары распавялі: «Кіроўца — мінчанін, у яго правы катэгорый AM, B, C. Пасажыр — грамадзянін Азербайджана, у яго была рэгістрацыя да 7 верасня гэтага года».

Як паведаміў тэлеканал «Беларусь-1», праз некалькі хвілін да месца здарэння прыехала каля 50 машын з прадстаўнікамі азербайджанскай дыяспары. Для падтрымання парадку быў выкліканы міліцэйскі спецназ.

Як пішуць сведкі на форуме Onliner, аварыя стала вынікам крайне рызыкоўнага манеўру. «Ганяліся з нейкім «Вольва» яшчэ ад «Экспабела», апераджэнне па ўзбочыне было не ўдалым». Машыну занесла і кінула на слуп.

Вось што напісаў яшчэ адзін відавочца, які пазней выклаў відэа з рэгістратара. «Быў самым блізкім відавочцам, БМВ тармазіла перад маім бамперам. Гналі з Вольва, нумар ёсць на рэгістратары. Пазней выкладу запіс, там ёсць запіс свісту тармазоў і ўдару ў слуп. Вольва ішла па крайняй левай, БМВ па правай. БМВ спрабаваў перайсці з правага шэрагу ў левы, потым зразумеў, што не паспявае перад Вольва, вырашыў сысці ў цэнтральны шэраг, але там ехаў я. У салоннае люстэрка бачыў, як БМВ вільнуў хвастом і потым пайшоў направа. Глухі ўдар аб слуп, шмат пылу. Адразу пачалі спыняцца машыны, я пабег да БМВ, але метраў за 15 ужо адчуваўся ўстойлівы пах бензіну. Падбег, убачыў пасажыра спіной да дзвярэй, а на руках быў кіроўца. Кіроўца быў мужчына старэйшы, пасажыр малады. Былі не прышпіленыя. Ратаваць не было каго».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?