У пятніцу, 16 сакавіка, каля беларускай амбасады ў Літве, маладыя актывісты выйшлі з фотаздымкамі зніклых беларускіх палітыкаў: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, тэлеаператара Дзмітрыя Завацкага, былога віцэ‑спікера Вярхоўнага Савета Генадзя Карпенкі; палітычных вязняў: Аляксандра Казуліна, Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча, Дзмітрыя Дашкевіча, Артура Фінкевіча, Дзяніса Дзянісава і Мікалая Аўтоховіча.

Актывісты сталі ў ланцуг з плакатамі насупраць беларускай амбасады і запалілі свечкі. На прыканцы акцыі маладзёны перадалі плакаты палітычных ахвяраў прадстаўніку беларускай амбасады і патлумачылі сэнс акцыі.

Як адзначыў адзін з моладзевых лідэраў, Сяржук Бахун: «Мы, удзельнікі акцыі, патрабуем ад беларускай улады наступнае: па‑першае – каб адбылося незалежнае расследванне па факту знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завацкага; па‑другое – каб спыніліся рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў дэмакратычнага руху і былі вызвалены ўсе палітычныя вязні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?