Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс адмяніў візіт ва Украіну ў наступным месяцы з-за сітуацыі з экс-прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай, паведамляе Reuters.

Клаўс, такім чынам, далучыўся да прэзідэнта Германіі Ёахіма Гаўка, які вырашыў адмяніць ўдзел у саміце прэзідэнтаў Цэнтральнай Еўропы ў Ялце 11-12 траўня.

Чэхія раней дала палітычны прытулак мужу экс-прэм'ера Аляксандру Цімашэнку. Украіна сутыкаецца з вялікімі знешнепалітычнымі цяжкасцямі з-за магчымага байкоту еўрапейскімі палітыкамі чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года, які пройдзе на Украіне і ў Польшчы ў чэрвені. Нямецкі часопіс Der Spiegel паведаміў у нядзелю, што канцлер Нямеччыны Ангела Меркель можа не наведаць турнір [зборная Нямеччыны будзе праводзіць матчы групавога турніра ва Украіне], калі Цімашэнка застанецца ў турме.

Юлія Цімашэнка, якая адбывае тэрмін за парушэнні, дапушчаныя (на думку следства) пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй, заявіла ў аўторак, што яе збілі пры перавозцы з калоніі ў бальніцу. Па словах экс-прэм'ера, трое супрацоўнікаў калоніі выкручвалі ёй рукі і ногі, а таксама ўдарылі яе ў жывот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?