Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.
Паводле яго слоў, на гэтым тыдні надвор'е чакаецца крыху больш халодным за тое, што было ў апошніх чыслах красавіка і з большымі кантрастамі тэмпературы паветра паміж поўначчу і поўднем Беларусі.
1 мая надвор'е будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску, днём на характар надвор'я будзе ўплываць халодны атмасферны фронт. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 6°С па поўначы да плюс 16°С па поўдні, днём плюс 16—23°С, па поўдні плюс 24—28°С. У Брэсцкай вобласці захаваецца спякотнае надвор'е, месцамі да плюс 30°С.
Паводле слоў сіноптыка, у сераду большая частка краіны апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у больш халаднаватым паветры. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па Брэсцкай вобласці месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман.
Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, днём плюс 12—20°С. Па паўднёвым захадзе плюс 8—12°С, днём плюс 21—28°С.
Як паведаміў Рабаў, у чацвер надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт. Таму месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 4—11°С, днём 19—20°С. Па паўднёвай палове ноччу плюс 12—15°С, днём 21—27°С.
Паводле слоў сіноптыка, у пятніцу ноччу чакаецца пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу месцамі плюс 2—9, па поўдні да плюс 10—13°С.
Па паўночнай палове магчымыя першыя замаразкі да 0°С — мінус 2°С. Днём ад плюс 12°С па поўначы да плюс 24°С па поўдні.
У выхадныя на тэрыторыю Беларусі зноў пачне паступаць больш цёплае паветра, аднак яно будзе вільготным. Таму ў суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі, у нядзелю месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ў суботу ноччу плюс 7—14°С, днём плюс 13—20°С, па паўднёвым усходзе да плюс 26°С. У нядзелю ноччу плюс 5—12°С, днём плюс 13—20°С, па паўднёвым усходзе да плюс 25°С.
Рабаў таксама распавёў пра надвор'е у абласных цэнтрах на 1 мая.
У Гродне чакаецца без істотных ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 12—15°С, днём 22—24°С.
У Брэсце без ападкаў, ноччу плюс 12—14°С, днём 27—29°С.
У Гомелі ноччу без ападкаў, днём магчымы невялікі кароткачасовы дождж, навальніца. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—12°С, днём 23—25°С.
У Магілёве ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы дождж з навальніцай. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С, днём 20—22°С.
У Віцебску без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём 17—20°С.
У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер няўстойлівы слабы. Днём ён зменіцца на паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 11—13°С,
днём плюс 20—22°С.