19.03.2007 / 11:05

Страйк на менскім «Тэрмапласьце» 1

Рабочыя пратэставалі супраць затрымкі заробкаў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі сёньня ад 8‑й раніцы на менскім заводзе «Тэрмапласт» адбыўся стыхійны страйк рабочых. Яны пратэставалі супраць затрымкі заробкаў. У прыёмай дырэктара «Тэрмапласту» кажуць, што нічога пра гэта нічога ня ведаюць, астатнія тэлефоны заводу не адказваюць.

Прадпрыемства займаецца вытворчасьцю вырабаў з плястмасы. На ім задзейнічана каля 740 чалавек.

СП

0
Пьяны нэпман / Адказаць
19.03.2007 / 17:01
Ды не..кажуць, новую мадэль мыльніцы абмяркоўвалі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру