Як паведаміў 30 красавіка швейцарскі Дзяржсакратарыят па эканамічных справах, у спіс прадстаўнікоў беларускай дзяржавы, якім забаронены ўезд у Швейцарыю і чые актывы на яе тэрыторыі падлягаюць замарозцы, ўнесена яшчэ 68 прозвішчаў.

У спіс таксама дададзеныя 32 кампаніі, большасць з якіх звязаны з беларускім бізнэсмэнам Уладзімірам Пефціевым.

Такім чынам, Швейцарыя, якая не з'яўляецца членам ЕС, падтрымала санкцыі ЕС, прынятыя ў лютым і сакавіку гэтага года.

Цяпер суб'ектам швейцарскіх санкцый у дачыненні да Беларусі з'яўляюцца 243 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?