У сталіцы ямачны рамонт дарожных пакрыццяў на ўнутрыдваровых тэрыторыях неабходна завяршыць да 15 мая. Такую задачу паставіў сёння перад камунальнымі службамі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе.

Задача няпростая, але выканальная, адзначыў гендырэктар Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Уладзімір Раянтовіч. Паводле яго слоў, зараз у дварах даведзена да ладу пасля зімы 15 тыс. кв. м асфальтабетоннага пакрыцця. Усяго неабходна адрамантаваць ямы плошчай каля 60 тыс. кв. м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?