Перад манчэстарскім дэрбі “Юнайтэд” апярэджваў канкурэнтаў на тры пункты. Тым не менш, “Сіці” было дастаткова мінімальнай перамогі, каб выйсці на першае месца, бо маюць лепшыя дадатковыя паказнікі.

На справе ўсё вырашыў адзіны гол, які на 45-ай хвіліне сустрэчы забіў бельгійскі легіянер Кампані. “Чырвоныя д’яблы ж увогуле не змаглі нанесці ніводнага ўдара ў створ варот суперніка.

Матч таксама запомніўся спробай бойкі паміж настаўнікамі каманд. На 77-ай хвіліне сэр Алекс Фергюсон рынуўся на Роберта Манчыні, але іх своечасова расцягнулі. Праўда, па фінальным свістку яны паціснулі адзін аднаму рукі.
Цяпер “Сіці” і “Юнайтэд” маюць аднолькавую колькасць пунктаў па 83. “Залаты” матч у Англіі не праводзіцца. Да канца першынства Англіі застаецца два туры. “Манчэстар Сіці” ў іх сустрэнецца з “Ньюкаслам” і КПР, а “Манчэстар Юнайтэд” – з “Суонсі” і “Сандэрлендам”.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?