Фатограф НН Сяргей Гудзілін у маі прэзентуе новы дакументальны спецпраект НН - «Чорны спіс». У здымках праекта бралі ўдзел топавыя творцы і калектывы айчыннага Блэк-ліста - Лявон Вольскі, Аляксандр Кулінковіч, Ігар Варашкевіч, Сяргей Міхалок, Настасся Шпакоўская, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Марачкін і Свабодны тэатр.

«Свабодны тэатр» на адным са сваіх падпольных паказаў.

«Свабодны тэатр» на адным са сваіх падпольных паказаў.

У аб'ектыве фатографа творчая паўсядзённасць мастакоў, што апынуліся персонамі нон грата ў афіцыйнай прасторы. Вайцюшкевіч у прыдарожнай кавярні падчас паездкі на канцэрт за мяжу. Варашкевіч, які грае не свае песні ў рэстаране. Марачкін у сваёй андэграўнднай майстэрні. Вольскі, які ўласнаручна вяртае квіткі слухчам за адменены канцэрт. Ляпісы... Глядзіце на NN.BY у маі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?