Хатынь, Лагойская воласць. У нядзелю (9/IV) быў тут пажар якраз у поўдзень. Наўшчэнт згарэў селянін Мірыновіч. Нават скаціна якая была, і тая згарэла. Выскачыў сам з дзецьмі ў адных кашулях.
«НН». №17. 1912.
Сяргей Дубавец: Давялося пахаваць старога-старога сябра, Ігара Герменчука. Некалі мы разам паступалі ва ўніверсітэт, разам даходзілі да свядомага жыцця і ўсё, што ні рабілі, выглядала, робім разам. Сварыліся шмат менавіта таму, што кожны адчуваў адказнасць за працу кожнага. У кожнага была свая газета, але я заўсёды пачуваўся рэдактарам ягонай, а ён – маёй. Гэта натуральна, бо ўсведамленне і прафесійны кшталт абодвух былі нібы з аднаго яйка.
«НН». №17. 2002.