02.05.2012 / 15:06

П'яны святар дэманстраваў на вакзале ў Баранавічах свае палавыя органы 33

Уладыка Філарэт ужо вызваліў яго ад пасады настаяцеля.

Баранавіцкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Беларусі 30 красавіка была распачата справа за хуліганства на падставе часткі 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да святара са Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.

Святар падазраецца ў тым, што на станцыі Баранавічы-Палескія ў п'яным выглядзе 26 красавіка адкрыта прадэманстраваў свае палавыя органы пасажырам.

Пазней сталі вядомыя падрабязнасці справы.

Святар служыў у царкве Нараджэння Хрыстова ў вёсцы Прусы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.
За неаднаразовае парушэнне дысцыпліны вызвалены ад настаяцельства, паведаміў БелаПАН адказны па сувязях са СМІ Беларускага экзархату айцец Яўген.

Паводле яго слоў, указ аб вызваленні ад настаяцельства мітрапаліт Філарэт падпісаў 27 красавіка.

На найбліжэйшым сінодзе БПЦ будзе разгледжана пытанне аб зняцці з вінаватага святарскага сану.

У 2010 годзе гэты чалавек ужо быў асуджаны за такія дзеянні. Судзімасць знята і пагашана. У Следчым камітэце гэту інфармацыю не каментуюць.

0
Денис / Адказаць
02.05.2012 / 15:31
А где фото???
0
Псаломщикъ Гермогенъ / Адказаць
02.05.2012 / 15:31
Священник есть духовное лицо, пребывающее в личном противостоянии силам ада, посему немудрено, если в этой борьбе, бывает, того иль иного, кто потерял блительность, бес попутал... Неуместно о всякой профессиональной неудаче оглашать в газетах.
0
Саша / Адказаць
02.05.2012 / 15:55
Вось ён, сапраудны твар нашай царквы. Лажыць яна хацела на усiх вас, вернiкау, вялiкi i тоусты
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру