02.05.2012 / 16:52

Маладая мама з немаўлём у вазку праваліліся ў падвал новабудоўлі ў Лошыцы 11

Жанчына моцна пабілася.

Вечарам 1 мая ў падвальнае памяшканне новабудоўлі па адрасе Ігуменскі тракт, 16 у Мінску звалілася жанчына з немаўлём у калясцы, паведаміў Tut.by Андрэй.

Хлопец ехаў на ровары, калі пачуў, як побач з новай шматпавярхоўкі хтосьці ўпаў.

- Першы паверх гэтай новабудоўлі з боку вуліцы адведзены, верагодна, пад будучую краму.

Побач з адным з уваходаў і размешчаны спуск у падвал: дзірка з лесвіцай, глыбінёй каля 4 метраў, без усялякіх агароджаў.
Калі я пад'ехаў, на падлозе гэтай ямы ляжала жанчына, побач з ёй была каляска, з якой людзі ўжо дасталі спалоханую малую.
Па словах Андрэя, дзіця плакала і клікала маці. Жанчына, на выгляд 25-30 гадоў, была без прытомнасці.

- Вызвалі хуткую, але яна прыехала не адразу. Калі я з'язджаў, жанчына нібыта апрытомнела, яна скардзілася на болі, можна толькі здагадвацца, якія траўмы яна атрымала, зваліўшыся з такой вышыні.

Пацярпелая з пераломамі была дастаўлена ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Яма да гэтага часу не накрытая.

Што тычыцца новабудоўлі, то яна ўжо здадзена жыхарам, паступова дом засяляецца. Нічым не абгароджаная дзірка ў зямлі ў выглядзе падвала чакае ... ці то плота ад забудоўшчыка, ці то новай ахвяры.

- Уздоўж гэтага дома пракладзеныя ходнікі, там пастаянна хтосьці гуляе, людзі з каляскамі, моладзь, ездзяць на роварах, - кажа Андрэй. - Прасцей простага зваліцца ў гэтую дзірку. Чаму да гэтага часу гэты падвал не накрыты кратамі? Пасля ўчорашняга на месцы, дзе сарвалася жанчына, хтосьці паклаў дошку, але ж гэтага відавочна не дастаткова!

Забудоўшчык новабудоўлі - СП ТАА «БетатронІнжынерынг». Звязацца з кіраўніцтвам кампаніі на момант публікацыі навіны не атрымалася.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
July / Адказаць
02.05.2012 / 17:59
П.....ц какой-то.Надеюсь, что с лялей все ОК.Нужно обязательно в суд подавать.
0
Кнехт / Адказаць
02.05.2012 / 18:42
Калі б у яе гэтае дзіця было трэцім, дык можна было б звяртацца непасрэдна да Лукашэнкі - маўляў, Вашае дзіцятка хацелі звесці ...
0
Змітрок / Адказаць
02.05.2012 / 19:03
Капец зараз начальніку вучастка.Які розум трэба мець ,каб пайсці гуляць з дзіцем па будоўлі??Я вар"яцею з жанчыны!!Усе недаглядзелі,усе вінаватыя,акрамя немаўля.Спадзяюся дзіця не вельмі спужалася,і гэты выпадак ніяк на ім не адгукнецца.Хай расце здаровенькім,а маці робіць вывады на будучыню.І хай дзіцятка будзе разумнейшае за матулю.)))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру