Урачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў адбудзецца ў Мінску 3 мая.

«2011 год стаў адным з самых цяжкіх у гісторыі беларускай журналістыкі — арышты, суды, запалохванні спадарожнічалі тым з нас, хто імкнуўся несці грамадзянам краіны вольнае слова», — зазначыў старшыня журы Юрась Карманаў. — Сябры БАЖ апынуліся за кратамі, заплаціўшы высокую цану за права займацца журналістыкай. І тым больш каштоўнай для нас ёсць праца калег, якія ў экстрэмальных умовах здолелі прадэманстраваць высокія стандарты прафесіі. Менавіта для гэтага і існуе наш конкурс.

Прэзідэнцкія выбары, тэракт, эканамічны крызіс праілюстравалі ступень зацікаўленасці грамадства ў вольным слове. Менавіта незалежныя сродкі масавай інфармацыі прапанавалі грамадзянам краіны панарамнае бачанне сітуацыі, менавіта ў незалежных СМІ шукалі беларусы адказы на самыя балючыя пытанні.

Пераможцамі конкурсу станавіліся прадстаўнікі не толькі незалежных, але і дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, што ілюструе імкненне БАЖ падтрымліваць стандарты прафесіі ва ўсёй журналісцкай супольнасці Беларусі.

У конкурсе бяруць актыўны ўдзел прадстаўнікі рэгіянальных выданняў, якія паўнавартасна спаборнічаюць побач з журналістамі рэспубліканскіх СМІ і перамагаюць.

Колькасць удзельнікаў конкурсу штогод палічваецца, і сёлета каля паўсотні журналістаў падалі больш за сотню тэкстаў на конкурс. Расце канкурэнцыя сярод конкурсных працаў, што ў выніку дазваляе прафесійнаму журы вызначаць лепшых з лепшых у прафесіі...”

Пераможцы конкурсу:

Намінацыя «Найлепшы інфармацыйны матэрыял»

1 месца

Сямён Печанко (газета «Наша Ніва», тэкст «Рэпартаж з «забароненага горада»)

2 месца

Зміцер Лукашук («Еўрарадыё», тэкст «Ярмошына: Чаму я не магу быць такой жа свабоднай, як Дарафееў ці Някляеў?»)

3 месца

Клім Халецкі (34mag.net, тэкст «Другая кроў. Fight club па-беларуску»)

Намінацыя «Найлепшая аналітычная публікацыя»

1 месца

Святлана Калінкіна (газета «Народная воля», тэкст «Пытка»)

2 месца

Алесь Герасіменка (Generation.by, «Наша мова – ня сэксі»)

3 месца

Зміцер Панкавец (газета «Наша Ніва», тэкст «60 найвышэйшых урадоўцаў: хто яны?»)

Намінацыя «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру»

1 месца

Анастасія Зелянкова (інтэрнэт-газета «Салідарнасць», тэкст «Девочка на заказ»)

2 месца

Руслан Гарбачоў (інтэрнэт-газета «Салідарнасць», тэкст «Как убивали «всебелорусского старосту»)

3 месца

Зміцер Панкавец, Андрэй Дынько (газета «Наша Ніва», тэкст «З жалезам у крыві»)

Намінацыя «Журналісцкае расследаванне»

1 месца

Яўген Валошын (газета “Звязда”, тэкст «Нашэсце дызайнерскіх наркотыкаў. Як барыга прадаваў мне эйфарыйны парашок?»)

2 месца

Марыя Эйсмант (газета “Народная воля”, тэксты «Апошні званок?», «Глухі суд»)

Намінацыя «Дэбют»

1 месца

Марыя Малевіч (газета «Народная воля», тэкст «Кто в Беларуси заработал на Bentley?»)

2 месца

Таццяна Шапуцька (TUT.by, тэкст «Як нелегальна зарабляюцца дзясяткі тысяч долараў на міжнародных рэйсах»)

3 месца

Зміцер Андронаў (газета «Інфа-кур’ер», тэкст «Як я адзін дзень быў беларускамоўным»)

«Спецыяльны прыз журы»

Іна Хоміч (газета «Брестский курьер», тэкст «Жылі ў бабусі дзве вясёлыя гусі»)

Шчыра віншуем калег з перамогай!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?